Юрка Харытончык
Юрка Харытончык (1896, каля м.Грозава, Слуцкі павет — 1972, в.Лянгвальд, Нямеччына) — беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну 1920.
З 1905 і да сьмерці бацькі ў 1908 навучаўся у мясцовай школе. Са жніўня 1915 ў расейскім войску. Пасьля курсаў празначаны зводным камандзірам. Ваяваў на Першай Сусьветнай вайне ў чыне падпаручніка. Дэмабілізаваўся ў сьнежні 1917, вярнуўся на разрабаваную гаспадарку. З сабою прывёз шмат зброі.
У студзені 1919 году па прыходу бальшавікоў падпаў пад мабілізацыю. 19 сакавіка 1919 на слуцкім мабілізацыйным пункце прасіў адтэрміноўку, але камісар Лебедзеў абвесьціў яго здраднікам і загадаў арыштаваць. Абаронены іншымі дэмабілізаванымі франтавікамі. Уцёк на рынак і тамака распавеў пра гвалт бальшавікоў. Разам са студэнтам Ліхадзіўскім правёў стыхійны мітынг, які перарос у хваляваньні. Сяляне з заклікамі «Далоў камуну! Няхай жыве волная Беларусь! Беце камуністых, вызваляйце свой народ!» пачалі зьбіваць міліцыянтаў і бальшавікоў. Толькі прыбыцьцё двух панцырных аўтамбіляў дазволіла камуністам супакоіць хваляваньні. З таго часу на нелегальным становішчы.
Належаў да “зялёных”, навучаў маладых і рабіў напады на бальшавіцкія адзелы.
У 1920 годзе разам братам Савосем Харытончыкам далучыўся да слуцкага паўстаньня. Малодшы афіцэр Другога Грозаўскага палка 1-й Слуцкай брыгады. Па заканчэньні паўстаньня інтэрнаваны ў Дарагускі лягер.
Пасьля жыў у Польшчы, працуючы на фізычных працах. Па Другой сусьветнай вайне — у Заходняй Нямеччыне. 27 лістапада 1960 у Бацькаўшыне надрукаваныя яго ўспаміны пра Слуцкі збройны чын.
Пахваны на мясцовых могілках вёскі Лянгвальд каля Аўгенбург.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |