Юравіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ю́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Юравічы.

Юравіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Юравічы
Дата ўтварэньня 1930
Насельніцтва
  • 1563 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

26 верасьня 2006 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Ігната-Фабіянаўка, Крышычы, Прудок — ліквідаванага Прудоцкага сельсавету[1].

12 лістапада 2013 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Абухаўшчына, Агароднікі, Баец, Бярозаўка, Вадовічы, Вужынец, Леніна, Слабодка, Чорнаўшчына — ліквідаванага Бярозаўскага сельсавету[2].