Юлія Кухта
Ю́лія Я́каўлеўна Ку́хта (1913[2] — 9 сакавіка 2002) — беларуская Праведніца народаў сьвету (1999).
Юлія Кухта | |
Дата нараджэньня | 1915 |
---|---|
Дата сьмерці | 9 сакавіка 2002[1] |
Занятак | нянька |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кухта.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСям’я жыла ў вёсцы Крывое Сяло(d). Маці памерла заўчасна, пакінуўшы чатырох дзяцей: Ваню, Юлію, Еўдакію і Цімафея. Бацька ажаніўся другім разам, але неўзабаве таксама памёр[2].
У 1930-х Юлія сышла жыць у Бешанковічы да стрыечнай сястры. Працавала пасудніцай у сталоўцы, а пасьля трапіла пакаёўкай у сям’ю Ліпы і Сары Дворкіных. Разам зь імі ў 1940 року пераехала ў Менск[3].
Пасьля пачатку нямецкага нападу Юлія Кухта з Дворкінымі намагаліся выбрацца зь Менску, аднак каля Камінтэрну(d) іх застаў нямецкі авіяналёт; яны былі вымушаныя вярнуцца, па дарозе згубіўшы Сару Дворкіну. Ліпа Дворнік быў у камандзіроўцы, дзе загінуў ад бамбаваньня. Дзеці Дворкіных засталіся жыць зь Юліяй Кухтай і цёткай Ганнай ды ейным мужам Фэліксам. Калі нацысты ўтварылі гета, усе жыды сышлі жыць туды. Адтуль Юлія Кухта неўзабаве забрала Аліка і Марка Дворкіных да сябе. Каб пракарміць дзяцей, хадзіла да суседзяў мыць падлогі, а пасьля ўладкавалася на кухню ў нямецкі шпіталь. Дзяцей Дворкіных ахрысьціла ў царкве, за што магла атрымліваць дадатковае харчаваньне[4].
Па сканчэньні вайны з эвакуцыі ў Чкалаве вярнулася маці Сара Дворкіна. Яны пачалі жыць усе разам, а калі Сара другім разам выйшла замуж, Юлія засталася зь дзецьмі[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kukhta Julia (1915 - 2002 ) // The Righteous Among the Nations Database (анг.)
- ^ а б …На перекрёстках судеб 2009. С. 101.
- ^ …На перекрёстках судеб 2009. С. 101—102.
- ^ …На перекрёстках судеб 2009. С. 102—103.
- ^ …На перекрёстках судеб 2009. С. 104—105.
Літаратура
рэдагаваць- Минский международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау. Праведники народов мира: живые свидетельства Беларуси / составители: К. И. Козак, М. И. Крапина [и др.]; под ред. В. Ф. Балакирева, К. И. Козака. — Мн.: И. П. Логвинов, 2009. — 292 с. — ISBN 978-985-6901-50-1