Юзэф Сьлізень
Юзэф Сьлізень (?-каля 1856), з шляхецкага роду Сьлізьняў, уласнага гербу Сьлізень. Сын Міхала Сьлізьня. Маршалак барысаўскага павету[1].
Юзэф Сьлізень | |
Дата нараджэньня | XVIII стагодзьдзе |
---|---|
Бацька | Міхал Сьлізень[d] |
Дзеці | Тэрэза са Сьлізняў[d] |
Бабруйскі маршалак у 1804-1807.
Калекцыянэр. У сваім маёнтку Мсьціж (Барысаўскі павет) сабраў вялікую калекцыю манэт, старажытных рэчаў, мінэралаў і прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, якія налічвалі да 35 тысяч розных расьлінаў. Трымаў свой заапарк з мноствам экзатычных зьвяроў і птушак.