Юзэфа Чэйчыце

летувіская малярка, сцэнографка

Юзэфа Чэйчыце (па-летувіску: Juzefa Čeičytė; 19 траўня 1922, Алекнас, Юадупскі павет, Летува — 13 красавіка 2022, Вільня, Летува) — летувіская жывапісіца, сцэнографка, паэтка[1].

Юзэфа Чэйчыце
Імя пры нараджэньні Juzefa Čeičytė
Дата нараджэньня 19 траўня 1922(1922-05-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 2022(2022-04-13) (99 гадоў)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак сцэнограф, малярка, паэтка
Месца працы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1942—1948 гг. навучалася ў Летувіскім інстытуце мастацтва. Адлічаная, калі сям’я была сасланая ў Сыбір. Пазней, у 1953 годзе экстэрнам скончыла Летувіскі інстытут мастацтва, абараніла дыплём па спэцыяльнасьці «тэатральная дэкаратарка»[2].

З 1945 году працавала сцэнографкай у летувіскіх тэатрах[3].

У 1949—1954 гг. ― артыстка Клайпедзкага драматычнага тэатру, 1954—1961. ― галоўная мастачка тэатру[4].

У 1962—1978 гг. ― мастачка Летувіскай кінастудыі[5].

У 1998 годзе ўзнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй у галіне культуры і мастацтва[6].

Памерла 13 красавіка 2022, крыху не дажыўшы да 100-годзьдзя. Пахаваная ў Вільні на Раканціскіх могілках.[7]

Творчасьць

рэдагаваць

Мастачка стварыла канцэптуальныя ляканічныя формы сцэнаграфіі для каля 60 спэктакляў, дэкарацыі і касьцюмы да кінафільмаў[8].

Стварыла абстрактны жывапіс («Штосьці падобнае» 1960, «Вецер» 1965, «Хірасіма» 1975, «Час» 1980, «Апошняя песьня» 1994), графіку, кераміку. Яе адрозьнівалі строгія кампазіцыі, выразнасьць жывапісу, характэрнае спалучэньне цёплых і халодных колераў, фактуры і плоскасьці[9].

З 1954 году ўдзельнічала ў выставах жывапісу і сцэнаграфіі ў Летуве і за мяжой, у пэрсанальных выставах: Клайпеда — 1959 год, Вільня — 1982, 1989, 1991 і 1994—2000, 2016, 2019 гг., Коўна — 1989, Ракішкі — 2012 год[10].

Сцэнаграфія

рэдагаваць

Карлё Гальдоні. Верны сябар, 1952

Уільям Шэксьпір. Дванаццатая ноч, 1954, Атэла, 1960.

Мальер. Тарцюф, 1955, Не па сваёй ахвоце лекар, 1956.

Этэль Войніч. Авадзень, 1959.

Юстынас Марцынкявічус. Кроў і попел, 1961.

• Sakymai, eilėraščiai (Прыказкі, вершы), 1997.

• Juzefa Čeičytė. Tapyba, albumas (Жывапіс, альбом), 1999.

• Šlamėjimas: (вершы) / Juta Čeičytė. — Vilnius: Regnum fondas, 2002[11].

  1. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  2. ^ Mirė tapytoja, scenografė, poetė Juzefa Čeičytė. lrt.lt. 2022-04-14, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1673912/mire-tapytoja-scenografe-poete-juzefa-ceicyte
  3. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  4. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  5. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  6. ^ In memoriam Juzefai Čeičytei, 1922 05 19 — 2022 04 13, 7 meno dienos, https://www.7md.lt/kronika/2022-04-15/In-memoriam-Juzefai-Ceisytei
  7. ^ Mirė tapytoja, scenografė, poetė Juzefa Čeičytė. lrt.lt. 2022-04-14, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1673912/mire-tapytoja-scenografe-poete-juzefa-ceicyte
  8. ^ Kas yra kas Lietuvoje 1990—2010. — Kaunas, 2013. — P. 281.
  9. ^ Kas yra kas Lietuvoje 1990—2010. — Kaunas, 2013. — P. 281.
  10. ^ Viktorija Daujotytė, Viktorija Daujotytė. «Gerai žmogui, kai po kojom — žemė» (Apie menininkę Juzefą Čeičytę), Krantai, 2022 m. 14 balandžio d., https://vilniausgalerija.lt/2022/04/14/gerai-zmogui-kai-po-kojom-zeme-apie-juzefa-ceicyte/
  11. ^ Kas yra kas Lietuvoje 1990—2010. — Kaunas, 2013. — P. 281.