Юдэйскае паўстаньне супраць Геракліюса

Паўста́ньне су́праць Гера́кліюса — жыдоўскае паўстаньне ў Леванце супраць Бізантыі, падтрыманае Сасанідзкай Пэрсіяй у часе бізантыйска-сасанідзкай вайны. Паўстаньне пачалося бітвай пад Антыяхіяй, а найвялікшым посьпехам стала заваёва Ерусаліму ў 614 року пэрсыдзкімі і жыдоўскімі сіламі і стварэньне аўтаноміі. Пасьля сыходу пэрсыдзкага войска наступавала здача юдэяў бізантыйцам у 625 або 628 року.

Юдэйскае паўстаньне супраць Геракліюса
Дата: 614—628[1]
Месца: Палестына Прыма, Дыяцэзія Ўсход (Бізантыйская імпэрыя)
Вынік: Параза і выгнаньне юдэяў
  • параза Бізантыі, часовае кіраваньне Пэрсіі над Дыяцэзіяй Усход
  • выгнаньне юдэяў з рэгіёну
  • непрацяглае аднаўленьне бізантыйскага панаваньня (628—634)
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Палестына Прыма і Сэкунда часова далучаныя да Пэрсыдзкай імпэрыі як Юдэйска-сасанідзкая садружнасьць, але празь 5 гадоў вернутыя назад у Бізантыю.
Супернікі
Бізантыйская імпэрыяСасанідзкая імпэрыя,
жыдоўскія хаўрусьнікі
Камандуючыя
імпэратар Геракліюс
патрыярх Захарыя  (палонны)
Аба Мадэстус
Шахбараз
Нэемія бэн Хушыель[a]
Бэньямін Тыбэрыйскі
Колькасьць
Грэцкі кантынгент у Ерусаліме
Узброеныя сілы Бізантыі
Пэрсыдзкае войска
26 000 юдэйскіх паўстанцаў
Страты
дзясяткі тысячаўдзясяткі тысячаў

Хада паўстаньня

рэдагаваць

Уварваньне пэрсаў

рэдагаваць

Па перамозе пад Антыяхіяй аб’яднанае сасанідзка-жыдоўскае войска пад даводзтвам Шахбараза прыйшло ў Палестыну Прыму і заваявала Кесарыю. Тады да іх далучыўся Бэньямін Тыбэрыйскі, які прывёў з сабою жыдоўскіх ваяроў з Тыбэрыі, Назарэту і горных местаў Галілеі. У паходзе на Ерусалім да іх далучыліся жыды з паўднёвай часткі краіны і арабы. Аб’яднанымі сіламі ў ліпені 614 року Ерусалім быў узяты[2].

Паводле жыдоўскіх крыніцаў, па адваёве Ерусаліму Нэемія бэн Хушыель стаў ягоным кіраўніком і пачаў падрыхтоўку да перабудовы Храму і перагляду радаводаў з мэтай аднаўленьня найвышэйшага сьвятарства.

Хрысьціянскае паўстаньне

рэдагаваць

Празь некалькі месяцаў пасьля захопу Ерусаліму пэрсамі ў ім пачаліся забурэньні, падчас якіх юдэйскі губэрнатар Нэемія і ягоная «рада праведных» былі забітыя купкай маладых хрысьціянаў[2]. Неўзабаве разгарэлася поўнамаштабнае хрысьціянскае паўстаньне, у якім мноства юдэяў загінулі, ацалелыя ўцяклі ў Кесарыю, якая яшчэ заставалася пад уладаю Пэрсіі.

Адказ юдэйска-пэрсыдзкага боку быў бязьлітасным — сасанідзкі генэрал Зархім сабраў войска і абклаў зь ім Ерусалім[2]. На 19-ы дзень, зрабіўшы падкоп, яны ўварваліся ў места[2], пасьля чаго цягам трох дзён выразалі амаль усё ягонае насельніцтва і, меркавана, спалілі.

Паводле Антыёха Стратэгаса, які, як бізантыйскі грэк, мог быць прадузятым у дачыненьні да юдэяў[3], падчас захопу Ерусаліму былі забітыя тысячы хрысьціянаў — у розных копіях ягоных рукапісаў прыводзяцца лічбы ад 4518 да 66 509 чалавек[4][5]. 37 000 былі выгнаныя, яшчэ некалькі тысячаў прададзеныя ў рабства жыдам[6]. Усе хрысьціянскія манастыры і храмы былі спаленыя[3]. У 1989 року было выяўленае масавае пахаваньне ў пячоры, якую Антыёх апісваў як месца з найбольшай колькасьцю знойдзеных трупаў. Было налічана прынамсі 526 чалавечых пахаваньняў у благім стане[7]. Сучасныя археалягічныя раскопкі Ерусаліму ня выявілі сьлядоў значных зруйнаваньняў.

Цягам некалькіх месяцаў юдэі ва ўсёй зямлі Ізраільскай займаліся руйнаваньнем манастыроў і забойствам ці выгнаньнем манахаў[2]. На запрашэньне жыдоў Тыру банды зь Ерусаліму, Тыбэрыі, Галілеі, Дамаску і нават Кіпру сабраліся атакаваць хрысьціянаў на Пасху[2]. Аднак тыя, даведаўшыся пра іхні падыход, самі ўзялі ў закладнікі 4000 юдэяў Тыру[2], палову зь якіх забілі пасьля таго, як юдэі заняліся зьнішчэньнем цэркваў у ваколіцах. Каб уратаваць рэшту закладнікаў, жыдоўская ватага адышла ад Тыру[2].

Сасанідзка-юдэйская садружнасьць

рэдагаваць

Крыніцы мала паведамляюць пра далейшыя падзеі[8], аднак вядома, што юдэі атрымалі дазвол на расьсяленьне ў рэгіёне, чым актыўна займаліся наступныя пяць гадоў[9]. У Ерусаліме жыды цалкам апанавалі ўладу, і большая частка Юдэі стала аўтаномнай правінцыяй у складзе Сасанідзкай імпэрыі.

У цэлым юдэйскія паўстанцы і пэрсыдзкае войска займелі перавагу ў барацьбе і авалодалі большасьцю тэрыторыі Дыяцэзіі Ўсход. Калі зьвесткі пра гвалт у Ерусаліме дайшлі да Хасраў, ён жахнуўся, бо ня меў намеру заходзіць так далёка[2]. На ягоны загад юдэі неадкладна былі выгнаныя зь места.

У Бізантыйскай імпэрыі таксама імгненна адрэагавалі на ганеньні хрысьціянаў — на іхняе патрабаваньне ў Галіі быў скліканы найвялікшы дагэтуль сход біскупаў Мэравінгаў — пяты Парыскі сабор[2]. На ім было вырашана, што ўсе жыды, якія нясуць вайсковую службу ці займаюць цывільныя пасады, мусяць прыняць хрышчэньне разам са сваімі сем’ямі. Па ўсёй Бізантыі пачаўся перасьлед жыдоў[2].

Паняверка паміж юдэямі і Хасраў дасягнула найбольшай кропкі, калі высьветлілася, што апошні заплянаваў забойства Нэеміі[2]. Узаемны недавер выліўся ў дэпартацыі юдэяў у Пэрсію. Тым часам пэрсыдзкія войскі запаланілі Ярданію, Ізраіль і ўвесь Сынайскі паўвостраў, дайшоўшы да граніцаў Эгіпту. Арабія апынулася падзеленай паміж пра-пэрсыдзкімі і пра-бізантыйскімі плямёнамі[2].

Аднаўленьне бізантыйскага панаваньня

рэдагаваць

Пра наступствы паўстаньня розныя крыніцы значна разыходзяцца ў меркаваньнях. Паводле адных зь іх, у 625 бізантыйскае войска адваявала тэрыторыю, а Бэньямін Тыбэрыйскі зь юдэямі, што ваявалі на баку пэрсаў, атрымалі амністыю. У 628, пасьля паразы і сьмерці Хасраў II, Геракліюс пераможна ўвайшоў у Ерусалім. Юдэі Тыбэрыі і Назарэту перайшлі на ягоны бок, і Бэньямін Тыбэрыйскі нібыта нават увайшоў у Ерусалім разам з Геракліюсам. У 629 адбылася эскаляцыя напружаньня, у Ерусаліме і Галілеі пачаліся шырокамаштабныя бойні юдэяў, дзясяткі тысячаў іх былі вымушаныя ўцякаць з Палестыны ў Эгіпет. Эўтыхіюс пісаў, што імпэратар мог бы захаваць мір з жыдамі, калі б не манахі-фанатыкі, што падбухторылі яго на гвалт[10][11][12].

Паводле Абрагамсанавае высновы, у 617 Хасраў выдаў амністыю паланёным бізантыйцам[2], загадаў юдэйскім жаўнерам пакінуць Ерусалім і забараніў юдэям сяліцца бліжэй за тры мілі да мескіх муроў[2]. Таксама пэрсы паставілі галавою Ерусаліму хрысьціянскага сьвятара на імя Мадэстас[2]. Нягледзячы на Хасраваў загад, жыды-жаўнеры разьмясьціліся звонку Залатое брамы Ерусаліму. Праз два гады Хасраў спыніў усялякую падтрымку юдэйскай аўтаноміі, і бізантыйцы атрымалі магчымасьць атакаваць жаўнераў, прыціснутых да Залатое брамы. Напад бізантыйцаў прывёў да забойства прыкладна 20 000 юдэйскіх вайскоўцаў[2]. Геракліюс, не задаволіўшыся пэрсыдзкімі саступкамі, пачаў выразаць усё юдэйскае насельніцтва краіны: мужчынаў, жанчынаў, дзяцей. Да 622 року імпэратар Геракліюс склікаў супраць пэрсаў інтэрнацыянальнае войска і адваяваў у Сасанідаў усю Юдэю (Палестыну Прыму).

Пасьля паразы Пэрсіі ў рэгіёне паўстала новая пагроза — Арабская ісламская імпэрыя. Геракліюс намагаўся злучыць і замацаваць свае заваёвы. Хоць перад гэтым ён дараваў удзельнікам юдэйскага паўстаньня амністыю, але ж не зьбіраўся дапускаць яшчэ адно падобнае паўстаньне на фоне вайны з арабамі.

У 638 Бізантыя цалкам страціла кантроль над Юдэяй. Арабская ісламская імпэрыя каліфа Ўмара заваявала Ерусалім і землі Мэсапатаміі, Леванту і Эгіпту.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Yuri Stoyanov. ArchAeology Versus Written sources: the cAse of thePersiAn conquest of JerusAlem in 614 (анг.) Праверана 11 сьнежня 2014 г.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Abrahamson et al. The Persian conquest of Jerusalem in 614 compared with Islamic conquest of 638. [1].
  3. ^ а б  Kohen, Elli History of the Byzantine Jews: A Microcosmos in the Thousand Year Empire. — University Press of America, 2007. — С. 36. — ISBN 0761836233
  4. ^ Antiochus Strategos, monk of Mar Saba Antiochus Strategos of Mar Saba., Capture of Jerusalem - Orientalia Christiana Periodica / Corpus Scriptorum Christianorum Orientalium. — Pont. institutum orientalium studiorum., 1991. — Т. 57. — С. 77.
  5. ^ THE PERSIAN CONQUEST OF JERUSALEM (614 CE) — AN ARCHAEOLOGICAL ASSESSMENT. www.bibleinterp.com. Праверана 2014-01-07 г.
  6. ^  Horowitz, Elliott S. Reckless Rites: Purim and the Legacy of Jewish Violence. — Princeton University Press, 2006. — С. 241. — ISBN 0691124914
  7. ^ Human Skeletal Remains from the Mamilla cave, Jerusalem. Yossi Nagar. Праверана 2014-01-08 г.
  8. ^ G. J. Reinink et al. The Reign of Heraclius: 610—641 crisis and confrontation. — С. 103.
  9. ^  Sharkansky, Ira Governing Jerusalem: Again on the world’s agenda. — Detroit: Wayne State University Press, 1996. — С. 63.
  10. ^ Eutychii Annales
  11. ^ Eutychius (Patriarch of Alexandria). Epistolai, Volume 111 of Patrologiæ cursus completus: Series Græca / J.P. Migne. — 1863 Т. 111.
  12. ^  Mosheim, Johann Loren CHAPTER II: ADVERSITIES OF THE CHURCH // Institutes of Ecclesiastical History, Ancient and Modern: In Four Books, Much Corrected, Enlarged, and Improved from the Primary Authorities. — Harper & Brothers, 1847. — С. 426.
  1. ^ Пакараны сьмерцю