Юганастальгія
Юганастальгі́я — слабадасьледаваны псыхалягічны і культурніцкі фэномэн у грамадзтве колішняй Сацыялістычнай фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі (СФРЮ). Тэрмін ужываецца як станоўчая характарыстыка асобных людзей, так і зьневажальная мянушка[1]. Культурнымі і эканамічнымі выражэньнямі юганастальгіі ёсьць існаваньне музычных гуртоў югаслаўскай ці цітаўскай прыхільнасьці, мастацкіх твораў, фільмаў, тэатральных пастановаў і турыстычных маршрутаў па галоўных местах былых югаслаўскіх рэспублік.
Ідэю юганастальгіі варта адрозьніваць ад югаславізму, ідэалёгія якога заключаецца ў яднаньні паўднёвых славянаў. Іхнія канцэпцыі могуць быць сходнымі, аднак юганастальгія захапляецца пэрыядам да 1991 року, у той час як югаславізм (як адгалінаваньне панславізму) нацэльваецца ў будучыню і арыентуецца на маладое пакаленьне, якое спадзяецца, што іхнія нацыянальныя інтарэсы лепей разьвівацьмуцца ў зьвязе.
Пазытыўны сэнс
рэдагавацьу пазытыўным сэнсе юганастальгія адлюстроўвае настальгічныя повязі з суб’ектыўнымі і аб’ектыўнымі станоўчымі рысамі СФРЮ: эканамічнай бясьпекай, пачуцьцём салідарнасьці, сацыялістычнай ідэалёгіяй, мультыкультуралізмам, інтэрнацыяналізмам і недалучэньнем, мінуўшчынай, традыцыямі і высокім узроўнем жыцьця. Аднак гэтыя пазытыўныя рысы азмрочваюцца памылкамі дзяржаваў-пераемніц, шматлікія зь якіх усё яшчэ перажываюць наступствы войнаў і знаходзяцца на розных ступенях палітычнага й эканамічнага пераходу.
Нэгатыўны сэнс
рэдагавацьУ адмоўным сэнсе эпітэт ужываецца прыхільнікамі новых рэжымаў, каб апісаць іхніх крытыкаў анахранічнымі, нерэалістычнымі, непатрыятычнымі і патэнцыйнымі здрайцамі. Падчас Югаслаўскіх войнаў, у прыватнасьці, тэрмін ужываўся дзяржаўнымі ўладамі і СМІ ў якасьці аргумэнту супраць крытыкі і дыскрэдытацыі.
Заняпад югаславізму
рэдагавацьПасьля развалу СФРЮ ідэя югаславізму страціла прывабнасьць. Сэрбія і Чарнагорыя праіснавалі ў аб’яднанай дзяржаве да лютага 2003 року, пасьля чаго перайменаваліся ў назву паводле асобных ейных частак. У гэты пэрыяд колькасьць тых, хто называў сябе югаславамі, дасягнула мінімуму. Паводле апошняга перапісу ў Сэрбіі пражывалі каля 80 000 югаславаў, хоць на той час краіна яшчэ мела назву ФРЮ. Коляшняя дзяржаўная мова гэтай краіны, сэрбскахарвацкая, больш не зьяўляецца афіцыйнай ні ў воднай зь іншых рэспублік былой фэдэрацыі. У 2010 року згас і некалі папулярны ў юганастальгічных вэб-сайтах дамэн .yu.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Halligan, Benjamin: «Idylls of Socialism: The Sarajevo Documentary School and the Problem of the Bosnian Sub-proletariat». In Studies in Eastern European Cinema (Autumn 2010). (http://usir.salford.ac.uk/11571/3/visualrecollectivisationpostcopyedit.pdf)
- Trovesi, Andrea: L’enciclopedia della Jugonostalgija. In Banchelli, Eva: Taste the East: Linguaggi e forme dell’Ostalgie, Sestante Edizioni, Bergamo 2006, ISBN 88-87445-92-3, p. 257-274.
- Dejan Djokic, ed. «Yugoslavism: Histories of a Failed Idea, 1918—1992». London: Hurst & Co., 2003. 356 pp.
- Yugo-Nostalgia: Cultural Memory and Media in the Former Yugoslavia, Author: Volcic, Zala, Critical Studies in Media Communication, Volume 24, Number 1, March 2007, pp. 21–38(18), Publisher: Routledge.
- Kristen R. Ghodsee. «Red Nostalgia? Communism, Women’s Emancipation, and Economic Transformation in Bulgaria.»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вяртаючы Ціта (анг.)
- Юганастальгія захоплівае Славенію (анг.)