Эўтыхіян (папа рымскі)

Сьвяты Эўтыхіян (па-лацінску: Eutychіanus; ? — 7 сьнежня 283) — 27-ы Папа Рымскі з 4 студзеня 275 году па сваю сьмерць 7 сьнежня 283 году.

Эўтыхіян
Eutychіanus
Эўтыхіян, Папа Рымскі
Эўтыхіян, Папа Рымскі
Пачатак папства4 студзеня 275
Канец папства7 сьнежня 283
ПапярэднікФэлікс I
НаступнікКай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся ?
Памёр 7 студзеня 283
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці8 сьнежня

Пантыфікат

рэдагаваць

Паводле паходжаньня быў італьянцам з Тасканы[2]. Зьвестак пра яго вельмі мала. Пры гэтым Lіber Pontіfіcalіs адзначае, што пэрыяд служэньня Эўтыхіяна доўжыўся 8 гадоў і 11 месяцаў з 275 па 283 гады. Эўсэбіюш Кесарыйскі, наадварот, кажа, што ягонае праўленьне доўжылася ўсяго 10 месяцаў. Ён дазволіў пасьвячэньне садавіны, уласнаручна пахаваў 342 пакутніка.

Ягоны дзень Каталіцкі Касьцёл адзначае 8 сьнежня.

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ Saint Eutychian. Encyclopædia Britannica.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць