Эўрапейская тройка
Эўрапейская тройка (EU 3, часам G-3) — тройка дзяржаваў (Вялікабрытанія, Нямеччына і Францыя), найбольш уплывовыя і магутныя ў Эўразьвязе[1]. Тройка намагаецца кіраваць палітыкай Эўразьвязу, у прыватнасьці, замежнай: напрыклад, яны ачольвалі спробы спыніць ядзерную праграму Ірану.
Пасьля пашырэньня Эўразьвязу ў 2004 року замест тройкі склалася шасьцёрка лідараў: да трох дзяржаваў далучыліся Гішпанія, Італія і Польшча.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Charlotte Bretherton, John Vogler. The European Union as a Global Actor. — Routledge, 2006. — 174 с. — ISBN 9780415282451
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Iran’s nuclear programme, Strategic Comments, Volume 10, Issue 9, November 2004, International Institute for Strategic Studies
- EU calls for UN action over Iran, BBC News, 12 January 2006