Эстонскі музэй пажарнай аховы
Эсто́нскі музэ́й пажа́рнай ахо́вы (па-эстонску: Eesti Tuletõrjemuuseum) — музэй гісторыі пажарнай аховы ў Эстоніі. Першы эстонскі дабраахвотніцкі пажарны аддзел быў створаны ў 1788 року братэрствам чорнагаловых і стаў адной зь першых пажарных харугваў у Эўропе. Першыя прафэсійныя пажарныя дружыны былі заснаваныя неўзабаве па Першай сусьветнай вайне, у 1919[1].
Эстонскі музэй пажарнай аховы | |
Eesti Tuletõrjemuuseum | |
Месцазнаходжаньне | Талін, Эстонія |
---|---|
Адрас | Раўа 2, Талін |
Тэматыка калекцыі | Пажарная ахова |
Створаны | 1974 г. |
Дырэктар | Іва Паўлюс |
Геаграфічныя каардынаты | 59°26′7″ пн. ш. 24°45′50″ у. д. / 59.43528° пн. ш. 24.76389° у. д.Каардынаты: 59°26′7″ пн. ш. 24°45′50″ у. д. / 59.43528° пн. ш. 24.76389° у. д. |
Эстонскі музэй пажарнай аховы | |
www.tuletorjemuuseum.ee |
Мінуўшчына
рэдагавацьЭстонскі музэй пажарнай аховы быў створаны ў 1974 року, такім чынам гэта адзін з найстарэйшых падобных музэяў ва Ўсходняй Эўропе. Да 2003 року музэй разьмяшчаўся ў былым пажарным цэху на вуліцы Вана-Віру. З 2007 музэй знаходзіцца ў будынку пажарнай станцыі на вуліцы Раўа.
Экспазыцыя складаецца са старога проціпажарнага начыньня, існуюць пляны пашырэньня музэю, у тым ліку адкрыцьця выставы пажарных аўтамабіляў і задзейнічаньня гістарычнае вежы пажарнага цэху.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jaan Vaarmann (1988) Rinnutsi leekidega. 200 aastat vabatahtlikku tuletõrjet Eestis Valgus. ISBN 5-440-00271-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (эст.) (рас.) (анг.)