Эрык Лесэр
нямецкі біятляніст
|
Э́рык Ле́сэр (па-нямецку: Erik Lesser; нарадзіўся 17 траўня 1988 году, Зуль, НДР) — нямецкі біятляніст, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 2014 году ў індывідуальнай гонцы й эстафэце, бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2018 году ў эстафэце, таксама на Алімпіядзе-2014 прымаў удзел у лыжным маратоне на 50 кілямэтраў, дзе заняў 42 месца. Унук нямецкага лыжніка Аксэля Лесэра.