Эрціль
Эрціль (па-расейску: Эртиль) — горад (з 1963 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Эрцільскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 10 410 чалавек паводле зьвестак за 2017 год. Горад разьмешчаны ў 112 км ад гораду Варонеж і ў 10 км ад мяжы з Тамбоўскай вобласьцю, і, такім чынам, зьяўляецца самым паўночным з усіх гарадоў вобласьці.
Эрціль | |||||
рас. Эртиль | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1897 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Варонеская вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 47345 | ||||
Паштовы індэкс: | 397030 | ||||
Нумарны знак: | 36, 136 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′0″ пн. ш. 40°48′0″ у. д. / 51.83333° пн. ш. 40.8° у. д.Каардынаты: 51°50′0″ пн. ш. 40°48′0″ у. д. / 51.83333° пн. ш. 40.8° у. д. | ||||
Эрціль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://ertil.org/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ XI—XIII стагодзьдзях на гэтай зямлі месьціліся паселішчы полаўцаў. У 1699 годзе паводле загаду Пятра I на гэтыя месцы пачалі перасяляць сялянаў з Уладзімерскага, Кастрамскога і іншых паветаў Расеі. У канцы XVIII стагодзьдзя ад імя імпэратрыцы Кацярыны II гэтыя землі за заслугі перад Імпэрыяй атрымаў граф Аляксей Арлоў-Часьменскі. Афіцыйна гэтая тэрыторыя пачала называцца «Эрцільская стэп». Да канца XIX стагодзьдзя Эрціль зьяўлялася адным зь вядучых месцаў прамысловага сэктару Варонескай губэрні ў галіне вытворчасьці цукару. Атрымаўшы немалую пазыку ў Дзяржаўным дваранскім зямельным банку браты Арловы арганізавалі будаўніцтва цукровага заводу.
У 1891 годзе ў маёнтку сіламі 400 сялянаў з бліжэйшых вёсак пачалося будаўніцтва цукровага заводу, якое скончылася ў 1897 годзе. Гэтыя сяляне і сталі першымі працоўнымі заводу. Па сутнасьці завод і стаўся адпраўным пунктам, зь якога пачаліся гісторыя гораду. Першы будынак гэтага прадпрыемства разьмяшчаўся на тэрыторыі сучаснага ліцейна-мэханічнага заводу. У гады грамадзянскай вайны Эрціль напераменку пераходзіў ад белых да чырвоных, цукровы завод быў часткова разбураны і спалены. Пашкоджана была і чыгуначная станцыя. Пасьля вайны завод аднавіў сваю дзейнасьць.
У 1967 годзе ў раён была працягнута з Барысаглебску высакавольтная лінія электраперадачы, і Эрціль быў уключаны ў энэргасыстэму краіны. Да 1967 году буйныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя аб’екты, жылыя дамы абслугоўваліся дызэльнымі рухавікамі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭрціль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт адміністрацыі Эрцільскага раёну
- Эрцільскі інфармацыйны партал(недаступная спасылка)