Энрык Мас

гішпанскі раварыст

Энры́к Мас Нікаля́ў (па-каталянску: Enric Mas Nicolau; нарадзіўся 7 студзеня 1995 году) — гішпанскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Мувістар».

Энрык Мас
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 7 студзеня 1995(1995-01-07)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 177 см
Вага 61 кг
Спартовая інфармацыя
Клюб Мувістар
Спэцыялізацыя гарняк
Прафэсійныя клюбы
2016
2017—2019
2020—
Клейн Канстанцыя
Кўік-Стэп Флёорс
Мувістар

Кар’ера

рэдагаваць

19 ліпеня 2016 году каманда «Кўік-Стэп Флёорс» абвесьціла аб падпісаньні кантракту з Масам на сэзон 2017 году[2]. У выніку менавіта ў 2017 годзе раварыст дэбютаваў у Сусьветным туры. Ягоны лепшы вынік быў дасягнуты на Вуэльце Бургасу, дзе ён заняў другі радок на заключным этапе і, такім чынам, фінашаваў другім у агульным заліку. Спартовец быў улучаны ў стартавы сьпіс каманды на Вуэльту Гішпаніі 2017 году. На перадапошнім этапе Мас быў у адрыве і дапамог Альбэрта Кантадору здабыць перамогу на этапе.

 
Мас падчас Вуэльты Гішпаніі 2022 году.

У наступным годзе гішпанец здабыў перамогу на заключным этапе Туру Краіны Баскаў, што стала ягонай першай прафэсійнай перамогай. Агулам жа ў генэральнай клясыфікацыі спартовец фінішаваў у першай дзясятцы. Праз два месяцы Мас быў чацьвертым на Туры Швайцарыі ды выйграў клясыфікацыю маладых раварыстаў. На сваёй другой Вуэльце Гішпаніі спартовец ад этапу да этапу паступова ўздымаўся ў генэральнай клясыфікацыі, гэтак пасьля 17-га этапу ён быў ужо трэцім. Пасьля 19-га заезду, аднак, гішпанец апусьціўся на чацьверты радок. Але, на наступным этапе ён паехаў у адрыў поруч зь Мігелем Анхэлем Лёпэсам і Сайманам Ейтсам. У выніку спартовец здабыў перамогу на этапе, сваю першую сярод гранд тураў, ды ўзьняўся на другі радок клясыфікацыі, скончыўшы Вуэльты на такім высокім месцы.

У 2019 годзе Мас быў у дзясятцы на Вольце Каталёніі і Туры Швайцарыі. У тым жа годзе дэбютаваў на Тур дэ Франс, але фінішаваў толькі 22-м. Цягам сэзону 2020 году ён увайшоў у пяцёрку найлепшых як на Тур дэ Франс, гэтак і на Вуэльце Гішпаніі. За часам Вуэльты таго году ён дапамагаў Прымажу Роглічу здабыць славенцу свой другі тытул праз абставіны гонкі. На Тур дэ Франс 2021 году быў шостым у агульным заліку, што было найлепшым вынікам сярод роварнікаў каманды «Мувістар». Падчас Вуэльты Гішпаніі 2021 году выявілася, што спартовец трымае вельмі добрую фізычную форму на пачатку шматдзённай гонкі. У выніку турнір ператварыўся ў бітву паміж ім і Роглічам. Пасьля 17-га этапу Рогліч канчаткова захапіў лідэрства і ў выніку перамог у спаборніцтвах, а Мас зноў фінішаваў другім у генэральнай клясыфікацыі.

У 2022 годзе гішпанец перамог у Джыра дэль’Эміліі[3]. На Вуэльце Гішпаніі зноў быў другім, прапусьціўшы наперад клясыфікацыі Рэмка Эвэнэпуля. У 2023 годзе на Тур дэ Франс паваліўся ўжо на першым этапе, у выніку чаго быў вымушаны зьняцца з гонкі[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць