Эліпсіс (літаратуразнаўства)

Э́ліпсіс (па-старажытнагрэцку: ἔλλειψις — пропуск, недахоп) — пропуск у паэтычнай фразе нейкага слова, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту. Напрыклад:

Яна рукаўком — сьлёзы ручайком,
Яна рукою — сьлёзы ракою.

У гэтых радках з народнай песьні прапушчаны выказьнік махне.

Эліпсіс — адзін зь відаў недасказа. Ён дапамагае перадаць узрушаны душэўны стан паэта, дынамізм, напружанасьць дзеяньня і г. д. Да эліпсіса адносяцца таксама сынтаксічныя канструкцыі, у якіх выказьнік выражаецца дзеяслоўна-выклічнікавым словам.

Літаратура

рэдагаваць