Элейская школа
Элейская школа — школа старажытнагрэцкай філязофіі VI—V стагодзьдзяў да н. э. Назва школы паходзіць ад гораду, у якім узьнікла, Элея — грэцкая калёнія ў Паўднёвай Італіі. Заснавальнікам школы зьяўляецца Ксенафан, асноўныя прадстаўнікі Пармэнід, Зянон Элейскі, Мэліс Самаскі. Яны ўпершыню проціпаставілі мысьленьне пачуцьцёваму ўспрыманьню, адзначылі няўстойлівасьць, цякучасьць чалавечых адносінаў і ўспрыманьняў; галоўную ролю ў спасьціжэньні ісьціны адводзілі мысленьню. Быцьцё, на іхную думку, ёсьць бесьперапыннае, нерухомае, нязьменнае, аднароднае, непадзельнае, аднолькава ўласьцівае кожнаму элемэнту, рэчаіснасьці, выключае якое-небудзь мноства рэчаў.
Гэтая ідэя склалася ў процівагу дыялектычнаму вучэньню аб прыродзе Геракліта. Для абароны вучэньня Элейскай школы Зянон прапанаваў сыстэму аргумэнтаў, пабудаваных у форме доказаў ад процілеглага й накіраваных супраць прызнаньня множнасьці й руху быцьця, як то пушчаная страла нерухомая, таму што час складаецца з асобных імгненьняў, а прастора — з асобных пунктаў. У далейшым панятак адзінага нязьменнага быцьця паслужыў адной з крыніцаў філязофіі Плятона й нэаплятанізму.
Літаратура
рэдагаваць- Катляроў І. Элейская школа // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- Н. Diels, "Parmenides Lehrgedicht" (В., 1900);
- Zeller, "Philosophie d. Griechen" (іт., 5-e выд.);
- Solmsen F. The "Eleatic One" in Melissus.Amst.,1969.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |