Элеанор Ўорэн
Элеанор Кэтрын Ўорэн (па-ангельску: Eleanor Catherine Warren; 15 чэрвеня 1919, Лёндан — 25 жніўня 2005, Оўдбі, графства Лэстэршыр) — ангельская віялянчалістка.
Элеанор Ўорэн | |
Дата нараджэньня | 15 чэрвеня 1919 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 жніўня 2005 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | музычны пэдагог |
Інструмэнты | віялянчэль |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьВучылася ў Лёнданскай віялянчэльнай школе, у пасьляваенныя гады брала дадатковыя ўрокі ў П’ера Фурнье і Паблё Казальса. Канцэртавала да 1964 году, часта выступаючы з Ангельскім камэрным аркестрам. У 1964 годзе па стане здароўя адмовілася ад выступаў і стала працаваць на радыёстанцыі BBC, дасягнуўшы да 1975 году пасады дырэктара музычнага вяшчаньня. У 1977 годзе пакінула радыё і ўзначаліла катэдру струнных у Каралеўскім Паўночным музычным каледжы ў Манчэстэре. Затым Ўорэн ў 1984—1995 гадах кіравала аддзяленьнем камэрнай музыкі ў Гілдгольскай школе музыкі, а ў 1985—1996 гадах адначасова ў Каралеўскім музычным каледжы.