Экспрэс (БНФ)
газэта БНФ
«Экспрэс» — грамадзка-палітычнае выданьне, аднадзёнка Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
Выданьне аргкамітэту БНФ, выходзіла ў траўні-чэрвені 1989 у Менску. Усяго выйшла чатыры нумары. У склад рэдакцыі ўваходзілі А. Кавальчук, С. Драч, А. Суша, А. Гуркоў, Павал Жук. Друкаваліся матэрыялы пераважна палітычнае тэматыкі.
Нумары 1 і 2 выйшлі ў траўні 1989 году аб’ёмамі па шэсьць старонак. №3 газэты выйшаў у чэрвені 1989-га аб’ёмам дзесяць старонак. №4 выйшаў таксама ў чэрвені на васьмі старонках. Фармат выданьня — А5 (1/16 аркуша), без ілюстрацыяў, друк ратапрынтны. Мова выданьня — беларуская, правапіс клясычны. Асобнымі кавалачкамі сустракаецца расейская мова[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя беларускага самвыдату: «Экспрэс», mediakritika
Літаратура
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |