Эйяф’ядляёкюдль

вулькан у Ісьляндыі

Эйяф’ядлаёкюдль (па-ісьляндзку: Eyjafjallajökull — «ледавік астраўных гор») — вулькан у Ісьляндыі. Вышыня вулькана складае 1666 мэтры, дыямэтар кратэра — 3—4 км, пакрыты ледавікамі плошчай каля 100 км².

Эйяф’ядлаёкюдль да 21 сакавіка 2010 г.
Вывяржэньне Эйяф’ядлаёкюдля 27 сакавіка 2010 г.

Знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі ў 200 км на ўсход ад Рэйк’явіку каля аднайменнага ледавіка. Апошняе вывяржэньне пачалося 21 сакавіка 2010 году і прывяло да закрыцьця паветранай прасторы часткі Эўропы і адмены авіярэйсаў у красавіку 2010 году. Папярэдняе вывяржэньне вулькану было зарэгістравана ў 1821 годзе.

Пароды і іх узрост

рэдагаваць

Самыя старыя пароды Эйяф’ядлаёкюдля маюць узрост каля 800 000—700 000 гадоў. У асноўным гэта так званыя трансыцыйныя базальты (пераходны тып паміж алкалібазальтам і талеіітабзальтам).

Глядзіце таксама

рэдагаваць