Эйрык Сальстэн

нарвэскі хакеіст

Эйрык Сальстэн (па-нарвэску: Eirik Salsten; нар. 17 чэрвеня 1994 году) — нарвэскі хакеіст, нападнік чэскага клюбу «Энэргія». Сын колішняга хакеіста Пэтэра Сальстэна.

Эйрык Сальстэн
Рост 185 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1994(1994-06-17)[2] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Энэргія
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбе «Сторгамар». У 2014 годзе прыяднаўся да «Валерэнгі», але па сэзоне перайшоў у «Манглеруд Стар». Пасьля абараняў колеры «Ставангер Ойлерз». Перад сэзонам 2018—2019 гадоў вярнуўся ў свой родны клюб «Сторгамар». У сэзоне 2023—2024 гадоў стаў ключавых хакеістаў клюбу, назьбіраўшы цягам сэзону больш пунктаў чымсьці згуляных матчаў. Гэтак жа эфэктыўна дзеіў у плэй-оф. Хакеіст фактычна забясьпечыў клюбу чэмпіёнскі тытул, закінуўшы пераможную шайбу ў авэртайме пятага фінальнага матчу супраць «Валерэнгі»[3]. У кастрычніку 2024 году далучыўся да чэскага клюбу «Энэргія»[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць