Эдуард ван Бэйнум

(Перанакіравана з «Эдуард ван Байнум»)

Эдуард ван Бэйнум (Eduard van Beinum) (3 верасьня 1900, Арнэм, Нідэрлянды — 13 красавіка 1959, Амстэрдам) — нідэрляндзкі дырыгент. Вядомы як папулярызатар музыкі Антона Брукнэра.

Быў дырыгентам-самавукам. Ад 1927 да 1931 г. кіраваў аркестрам Гаарлемскага аркестравага таварыства. У 1931 годзе заняў пазыцыю другога дырыгента Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў (асыстэнта Вілема Мэнгельбэрга). Ад 1938 году ўжо падзяляў пасаду галоўнага дырыгента з Мэнгельбэргам. У 1945-м годзе, па заканчэньні Другой сусьветнай вайны, ван Бэйнум стаўся аднаасобным галоўным дырыгентам Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў (тады як Мэнгельбэргу было забаронена займацца дырыгентскай дзейнасьцю ў Нідэрляндах празь ягонае супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам). Наступнікам ван Бэйнума ад 1959 году быў Бэрнард Гайтынк.

У 1947-1949 гадох ван Бэйнум быў таксама галоўным дырыгентам Лёнданскага філярманічнага аркестру. У 1956 быў галоўным дырыгентам Лёс-Анжелескага філярманічнага аркестру.

Памёр ад вострага сардэчнага прыступу падчас рэпэтыцыі на сцэне Канцэртгебаў, працуючы над 1-й Сымфоніяй Брамса.

У цяперашні час існуе Фундацыя імя Эдуарда ван Бэйнума (Eduard van Beinum Stichting), якая падтрымлівае маладых таленавітых артыстаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць