Эдуард Белагураў
Эдуа́рд Белагу́раў (27 лістапада 1947, Бабруйск — травень 1998) — беларускі мастак.
Эдуард Белагураў | |
Дата нараджэньня | 27 лістапада 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бабруйск |
Дата сьмерці | травень 1998 |
Адукацыя | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, майстэрня Гаўрылы Вашчанкі |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Працы | «Пачатак вясны», «Дзеці вайны», «Дыялёг», «Партрэт бацькоў», іншае |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, майстэрню Гаўрылы Вашчанкі, вярнуўся ў Бабруйск.
Працаваў у жанрах тэматычнае карціны й партрэту. Палотны Э. Белагурава «Пачатак вясны», «Дзеці вайны», «Дыялёг», «Партрэт бацькоў», «Вяртаньне», «Хірургі. Апэрацыя», «Eccetera… Eccetera…», «Ілюзіяніст» і іншыя сталі зьявай у беларускім мастацтве. Аўтар партрэтаў: напр. «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзімера Тоўсьціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псыхалягічных работаў; натурмортаў: «Майстэрня мастака» — зьмяшэньне сюжэтаў высокага неба, натурморту й майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пэйзажаў: «Сьнежная зіма» і інш.; сюжэтных карцінаў: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленьні жанчын: бабуля, маці і дачка.
Творы Э. Белагурава зьберагаюцца ў дзяржаўных музэях і прыватных зборах Беларусі, Расеі і іншых краін.
Літаратура
рэдагаваць- Мальцава А. Памяці цудоўнага жывапісца // Культура № 47(865). 2008, 22-28 ліст.