Эдмунд Жалезнабокі

Эдмунд Жалезнабокі (па-стараангельску: Eadmund; 988/993 — 30 лістапада 1016) — кароль Ангельшчыны з 23 красавіка па 30 лістапада 1016 году, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Празваны «Жалезнабокім» з-за яго намаганьняў у барацьбе супраць вікінскай навалы пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага. Зьяўляўся кіраўніком Ўэсэксу, альбо тэрыторыі на поўдзені ад Тэмзы. Поўнач Ангельшчыны была пад кіраўніцтвам Кнуда, які стаў каралём усёй Ангельшчыны пасьля сьмерці Эдмунда.

Эдмунд Жалезнабокі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 988,
Памёр 30 лістапада 1016(1016-11-30)[1][2][3],
Пахаваны
Нашчадкі Эдуард Выгнаньнік[d][4] і Эдмунд Этэлінг[d][2]
Дынастыя Ўэсэцкая дынастыя[d]
Сужэнец каля Эдыта[d][4]
Бацька Этэльрэд Неразумны[4]
Маці Эльфігіфу Ёрская[d][4]
Кароль Эдмунд Жалезнабокі, выява XVIII ст.

Эдмунд быў другім сынам караля Этэльрэда Неразумнага (яшчэ вядомага як Этэльрэд II) і яго першай жонкі Эльфгіфу Ёрскай. Ён меў траіх братоў, самым старэйшым зь якіх быў Этэльстан, а двое малодшых Эдрэд і Экгбэрг. Яго маці памерла ў 996 годзе й празь нейкі час яго бацька ажаніўся з Эмай Нармандзкай.

Часы кіраўніцтва

рэдагаваць

Этэльрэд цяжка захварэў і памёр 23 красавіка 1016 году. Эдмунд успадкаваў трон і ў каралеўства зьявілася надзея на ахову краіны, якую ў той час спрабаваў захапіць Кнуд Вялікі. Пакуль датчане асаджалі Лёндан, Эдмунд каранаваўся ў Ўэсэксу й пачаў зьбіраць войска. Ён нанёс паразу сваім ворагам двойчы, але 18 кастрычніка Кнуд змог нанесьці рашучы ўдар Эдмунду ў бойкі ля Ашынгдана ў Эсэксу. Пасьля бітвы ободва каралі падпісалі дамову, паводле якой Эдмунд захоўваў за сабой Ўэсэкс, а Кнуд набываў землі на поўначы ад Тэмзы. У дадатак яны пагадзіліся, што тэрыторыі таго хто першы стане нябожчыкам адыйдуць пад уладу жывога.

30 кастрычніка 1016 году кароль Эдмунд памёр у Оксфардзе ці ў Лёндане. Яго тэрыторыі па дамове адыйшлі да Кнуда, які пасьля гэтага стаў звацца: кароль Ангельшчыны. Прычына сьмерці Эдмунда так ніколі й не была высьветлена. Можна меркаваць што, то была натуральная сьмерць [5], але некаторыя лічаць, што ён быў забіты вікінгскім кінжалам [6]. Эдмунд быў пахаваны ў Гластанбэрыйскім абацтве ў Самэрсэце. Яго месца пахаваньня згублена на цяперашні час.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эдмунд Жалезнабокісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Свэн Вілабароды
Кароль Ангельшчыны
1016
Наступнік
Кнуд Вялікі