Мэрсія
Мэрсія (па-ангельску: Mercia, ст.-анг. Mierc) — адно з англасаксонскіх каралеўстваў, якое праіснавала з VI па X стагодзьдзі, уваходзіўшы ў так званую Гептархію.
Разьмяшчалася ў даліне ракі Трэнт на захадзе цэнтральнай Ангельшчыны, што адпавядае сучасным цэнтральным графствам Вялікабрытаніі (рэгіёны Ўэст-Мідлэндс і Іст-Мідлэндс). Мэрсія межавала з Нартумбрыяй, Поўісам, каралеўствамі паўднёвай Валіі, Ўэсэксам, Сасэксам, Эсэксам і Ўсходняй Ангельшчынай.
На сучасны момант назва шырока ўжываецца рознымі арганізацыямі, такімі як вайсковыя фармаваньні, грамадзкія, камэрцыйныя й добраахвотніцкія таварыствы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэрсія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў