Эдальскі замак
Э́дальскі за́мак (па-латыску: Ēdoles pils, па-нямецку: Schloß Edwahlen) — нэагатычны замак у Эдальскай воласьці на беразе Эдальскага возера, у гістарычнай вобласьці Курляндыі ў заходняй Латвіі. Нацыянальная архітэктурная і археалягічная славутасьць.
Эдальскі замак | |
Ēdoles pils | |
Статус | дзейны |
---|---|
Тып | замак |
Месцазнаходжаньне | Эдальская воласьць, Кулдыскі край |
Замоўца | Біскуп Пілтэнэ |
Пачатак будаўніцтва | XIII стагодзьдзе |
Памер | 280пкс |
Каардынаты | 57° пн. ш. 21° у. д. / 57° пн. ш. 21° у. д.Каардынаты: 57° пн. ш. 21° у. д. / 57° пн. ш. 21° у. д. |
Эдальскі замак | |
http://edolespils.lv/ |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗамак быў пабудаваны для біскупа Пілтэнэ паміж 1264 і 1267 рокамі[1]. У XVI стагодзьдзі перабудаваны, і ад 1561 да 1920 быў ва ўласнасьці балтыйскага нямецкага роду фон Бэраў[1].
У XVIII стагодзьдзі замак быў разбудаваны, а ў 1835—1841 перабудаваны ў нэагатычным стылі, адным зь першых у Курзэмэ[1]. У часе першай расейскай рэвалюцыі пашкоджаны пажарам[2]. У 1906—1907 у адным з кутоў палацу былі прыбудаваныя памяшканьні для прыслугі і вежа[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Latvijas Piļu un Muižu asociācija Edole Castle (анг.). Latvijas Piļu un Muižu asociācija. Праверана 15 жніўня 2012 г.
- ^ Stephen Baister, Chris Patrick. Latvia, 5th. — Bradt Travel Guides, 1 лістапада 2007. — С. 179-. — ISBN 978-1-84162-201-9
Літаратура
рэдагаваць- Zarāns, Alberts Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia (нев.). — Riga: 2006. — ISBN 9984-785-05-X
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭдальскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (лат.) (анг.) (рас.)
- Турыстычны партал Латвіі (лат.)
- Эдальскі замак у Facebook