Шэрстакрылавыя (Cynocephalidae) — сямейства клясы сысуноў, які ўключае 2 сучасныя роды і 2 сучасныя віды[1]. Яны жывуць ў паўднёва-ўсходняй Азіі, у тым ліку на поўдні Філіпін[2][3][4].

Шэрстакрылавыя
шэрстакрыл (Cynocephalus volans) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадDermoptera Illiger, 1811
СямействаШэрстакрылавыя
Бінамінальная намэнклятура
Cynocephalidae
Simpson, 1945
Арэал
зялёны — шэрстакрыл (Cynocephalus), чырвоны — Galeopterus

Даўжыня ад носа да хваста складае 340–420 мм, даўжыня хваста 175–270 мм, маса 1.0–1.75 кг. Галава шырокая, вушы кароткія, вочы вялікія; валасяны полаг ў самцоў карычневага, ў самак — шэрага колеру. Шэрстакрылавыя зь вялікай, добра апушанай мэмбранай, якая ідзе ад бакоў шыі да пярэдніх лап і ад пярэдніх лап да задніх і да канца хваста. Гэтая мембрана дазваляе ім слізгаць больш за 100 м са значнай кіравальнасьцю. Рукі, ногі і хвост доўгія і стройныя. На лапах ёсць доўгія, вострыя кіпцюры, якія дазваляюць трымацца за кару і галіны. Зубная формула: 2/3, 1/1, 2/2, 3/3 = 34 зубоў[2][3][4].

Шэрстакрылавыя — начныя і змрочныя жывёлы, якія сілкуюцца пладамі, маладым лісьцем і кветкамі. Праводзяць большую частку свайго жыцьця на дрэвах[2][3][4].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Атрад Dermoptera Сямейства Шэрстакрылавыя (Cynocephalidae)

  • род Cynocephalus
    • від Cynocephalus volans
  • род Galeopterus
    • від Galeopterus variegatus
  • род †Dermotherium
    • від †Dermotherium major
    • від †Dermotherium chimaera

Сямейства † Plagiomenidae

  • род †Planetetherium
    • від †Planetetherium mirabile
  • род †Plagiomene
    • від †Plagiomene multicuspis

Сямейства † Mixodectidae

  • род †Dracontolestes
    • від †Dracontolestes aphantus
  • род †Eudaemonema
    • від †Eudaemonema cuspidata
  • род †Mixodectes
    • від †Mixodectes pungens
    • від †Mixodectes malaris
  1. ^ Cynocephalidae (анг.). The IUCN. Праверана 01.06.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Dermoptera (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 01.06.2021 г.
  3. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 250, 252. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 162, 163. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)