Шэмахінская астрафізычная абсэрваторыя
Шэмахінская астрафізычная абсэрваторыя імя Насірэдзьдзіна Тусі (па-азэрбайджанску: Nəsirəddin Tusi adına Şamaxı Astrofizika Rəsədxanası) — абсэрваторыя ў раёне Шэмаха ў Азэрбайджане, разьмешчаная ў 22 км ад гораду Шэмаха і ў 144 км ад гораду Баку ў паўднёва-ўсходнім перадгор’і Вялікага Каўказа на вышыні 1435 м над узроўнем мора. Кіраваньне абсэрваторыяй ажыцьцяўляе Аддзел астрафізыкі Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Азэрбайджану.
Гісторыя
рэдагавацьБудаўніцтва абсэрваторыі пачалося ў 1958 г. і афіцыйна было адкрыта 13 студзеня 1960 г.[1] Азэрбайджанскі вучоны Юсіф Мамедаліеў адыграў значную ролю ў стварэньні абсэрваторыі. У пачатку свайго існаваньня абсэрваторыя вымярала палярызацыю сьвятла ад каметы д’Аррэ.
У 1981 годзе абсэрваторыя была названа ў гонар сярэднявечнага азэрбайджанскага астранома Насірэддзіна Тусі. Побач з абсэрваторыяй быў створаны невялікі гарадок для разьмяшчэньня рабочых абсэрваторыі, які атрымаў назву «Піркулі». У верасьні 2008 году абсэрваторыя пачала капітальны рамонт. У выніку былі адрамантаваны выставачная зала, музэй, канфэрэнц-зала, лекцыйная зала, шэсьць будынкаў для тэлескопаў і галоўны адміністрацыйны будынак, а таксама сталовая і некалькі жылых будынкаў.[2][3]
Кіраўнікі абсэрваторыі
рэдагаваць- Гаджыбек Фарадзулаевіч Султанаў (1951—1980)[4]
- Актай Хангусэйн Гусейнаў (1980—?)
- Алік Рза Абасаў (?—?)
- Зохраб Абасалі Ісмаілаў (?—?)
- Камран Ахмед Гусейнаў (?—?)
- Шміт Буняд Ахмедаў (?—1997)
- Эюб Салах Куліеў (з 1997)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Brief History. Шамахинська астрофізична обсерваторія. Архіўная копія ад 25 траўня 2008 г. (анг.)
- ^ İlham Əliyev Şamaxı Astrofizika Rəsədxanasında aparılan yenidənqurma işləri ilə tanış olmuşdur 13 верасьня 2011 г. Праверана 10 траўня 2018 г. (азэрб.)
- ^ Президент Ильхам Алиев: Азербайджан должен стать научным центром региона. Trend (17 траўня 2013). Праверана 10 траўня 2018 г. (рас.)
- ^ Султанов, Гаджибек Фараджуллаевич Праверана 10 мая 2018 г. г. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Шэмахінскай астрафізычнай абсэрваторыі (азэрб.) (анг.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|