Шчыліназуб
Шчыліназуб (Solenodon) — адзіны род зь сямейства шчыліназубавых клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя віды, якія жывуць на астравах Гаіці і Куба. Выкапныя зямлярыйкавыя вядомыя ад плейстацэну на востраве Гаіці[1][2][3].
Шчыліназуб | |
Solenodon paradoxus — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipothyphla) |
Сямейства | Шчыліназубавыя (Solenodontidae) Gill, 1872 |
Род | Шчыліназуб |
Бінамінальная намэнклятура | |
Solenodon Brandt, 1833 | |
Даўжыня ад носа да хваста складае 280–390 мм, даўжыня хваста 175–255 мм, маса ≈ 1 кг. Хвост і ступні амаль голыя. У S. paradoxus валасяны полаг ад чарнавата-бурага да глыбокага чырванавата-карычневага, звычайна з невялікай квадратнай плямай белага колеру ў сярэдзіне патыліцы. У S. cubanus валасяны полаг чарнавата-карычневы з белым альбо жаўтлява-карычневы. Лыч падоўжаны, ноздры адкрыты ў бакі, вочы маленькія, вушы часткова голыя. На лапах 5 пальцаў; пярэднія — даўжэйшыя і больш выгнутыя, чым заднія. Зубная формула: 3/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 40 зубоў[1][2][3].
Насяляюць лясы і хмызьнякі, часта вакол плянтацый. Асноўнай здабычай шчыліназубаў ёсць жывёлы (у тым ліку вусякі), але яны часам ядуць і расьлінны матэрыял. Яны актыўныя ў начны час. Шчыліназубы адносна сацыяльныя[1][2][3].
Сыстэматыка
рэдагавацьШчыліназубавыя (Solenodontidae)
- род шчыліназуб (Solenodon)
- від Solenodon cubanus
- від Solenodon paradoxus
- від † Solenodon arredondoi
- від † Solenodon marcanoi
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ciszek, D. (2000) Solenodontidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 22.05.2021 г.
- ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 199. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 244. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |