Шумадыя (па-сэрбску: Шумадија) — гістарычная вобласьць у цэнтральнай Сэрбіі. Складаецца з Шумадыйскай акругі і шэрагу прылеглых тэрыторыяў. Вобласьць некалі была багатая лясамі, адсюль і яе назва (Шума (Šuma) — лес). Цэнтрам вобласьці і Шумадыйскай акругі зьяўляецца горад Крагуевац.

Шумадыя, гістарычная вобласьць
Шумадыя

Гісторыя

рэдагаваць

У XVII—XIX стагодзьдзях лясы Шумадыі служылі сховішчам гайдукоў, якія змагаліся супраць турак. У 1804 годзе ў Шумадыйскім сяле Орашац было абвешчана Першае сэрбскае паўстаньне. Яго ўзначаліў нацыянальны герой Сэрбіі Карагеоргі. Другое сэрбскае паўстаньне 1815 году, узначаленае Мілашам Абрэнавічам, з дапамогай Расеі, скончылася перамогай. Сэрбія зь турэцкага пашалыка стала аўтаномным княствам.

У 1922—1929 гады адным з адміністрацыйных раёнаў Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў была Шумадыйская вобласьць, якая прыкладна супадала па межах зь цяперашняй Шумадыйскай акругай. Цэнтрам вобласьці, як і цяпер, быў старажытны горад Крагуевац.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць