Штурм Льежу
Штурм Лье́жу (5 жніўня 1914 — 16 жніўня 1914) — ваенная апэрацыя на Заходнім фронце падчас Першай сусьветнай вайны, падчас якой нямецкая армія штурмам узяла ўмацаваную бэльгійскую крэпасьць Льеж.
Штурм Льежу | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бэльгійскія жаўнеры вядуць бой на паўночна-усходніх падыходах да Льежу | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Бэльгія | Нямецкая Імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Жэрар Леман | Ота фон Эміх, Эрых Людэндорф | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
3-я пяхотная дывізія, 15-я зьмешаная брыгада і гарнізоны фартоў усяго 32 000 чалавек і 280 гармат[1] | Мааская армія усяго каля 59 800 чалавек і 100 гармат[2] | ||||||||
Страты | |||||||||
'5 300 чалавек забітымі, 19 700 параненымі і палоннымі | 6 000 чалавек забітымі, 15 000 параненымі і 4 000 палоннымі[3] | ||||||||
У адпаведнасьці з плянам Шліфэна, нямецкія войскі павінны былі праз тэрыторыю нэўтральнай Бэльгіі, абысьці асноўныя рубяжы абароны падыходаў да француска-нямецкай граніцы і ўдарыць па францускаму войску з флянгаў. Бэльгія адпачатку вайсковай падрыхтоўкі да ваенных дзеяньняў абвесьціла пра свой нэўтралітэт, але гэта ня выратавала яе ад нямецкай навалы.
4 жніўня нямецкая армія перайшла нямецка-бэльгійскую граніцу і пачала штурм бэльгійскай крэпасьці Льєж, яка прыкрывала найважнейшыя пераправы праз раку Маас. Першыя атакі не прынесьлі выніку, аднак пасьля падвозу цяжкай артылерыі і адыходу асноўных бэльгійскіх сіл з гораду нямецкія войскі здолелі захапіць крэпасьць.
Напад на горад пачаўся 5 жніўня 1914 і атакі трывалі да 16 жніўня, калі здаўся апошні форт. Мужны супраціў бэльгійскіх абаронцаў крэпасьці Льеж, затрымаў нямецкае ўварваньне ў Францыю на 4-5 дні. Чыгунка, патрэбная немцам ва Ўсходняй Бэльгіі не працавала на працягу ўсёй аблогі і нямецкія войскі не маглі прарвацца да Намюру да 20 жніўня.
Крынціы
рэдагаваць- ^ http://www.fortiff.be/ifb
- ^ «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 109. (ням.)
- ^ «Военно-инженерный зарубежник», 1922, № 6, стр. 21 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Зайончковский А. М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт 1914. Правда о Первой мировой — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.