Штурмавы батальён 1917
«Штурмавы батальён 1917» (па-нямецку: Stosstrupp 1917) — ваенны мастацкі фільм, зьняты нацысцкай Нямеччынай у 1934 годзе рэжысэрам Людвігам Шмід-Вільдзі па раману Ганса Зёбэрляйна «Вера ў Нямеччыну» (Der Glaube an Deutschland). Прэм’ера фільму адбылася 20 лютага 1934 году. Адзін з самых пасьпяховых і папулярных вайсковых фільмаў нацыскай Нямеччыны[1].
Штурмавы батальён 1917 | |
Stosstrupp 1917 | |
Жанр | ваенны фільм[d] і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Людвіг Шмід-Вільдзі, Ганс Зёбэрляйн |
Сцэнарыст | Ганс Зёбэрляйн Франц Адам Марыян Кольб |
У ролях | Людвіг Шмід-Вільдзі, Бэпо Брэм, Макс Занкль, Ганс Пёсэнбахэр, Карл Ганфт |
Апэратар | Франц Бэртл Сэйр, Ёзэф Віршынг, Карл Дытман, Карл Гасэльман, Людвіг Зан |
Вытворчасьць | Arya-Film GmbH (München - Berlin) |
Дата выхаду | 20 лютага 1934 |
Працягласьць | 118 хвілінаў |
Краіна | Нямеччына |
Мова | нямецкая |
Старонка на IMDb |
Фільм меў вялікі посьпех у мільёнаў нямецкіх гледачоў, стаўшы лідэрам пракату. Арыгінальныя кадры кінастужкі доўгі час лічыліся згубленымі. Аднак, фільм быў адноўлены. З дапамогаю Фэдэральнага кінаархіву Нямеччыны і прыватных калекцыянэраў была падрыхтавана поўная кіна- і гукавая вэрсія «Штурмавы батальён 1917». Пры гэтым нацыянал-сацыялістычныя і нацыяналістычныя матывы былі выдаленыя, калі параўнаць яе з 107-хвіліннай вэрсіяй, паказанай у ЗША.
Сюжэт
рэдагаваць1917 год. Заходні фронт Першай сусьветнай вайны. Фільм паказвае баявы шлях аднаго зь нямецкіх падразьдзяленьняў — штурмавога батальёну. На працягу ўсяго 1917 году байцоў батальёну перакідваюць на самыя цяжкія ўчасткі фронту, дзе вядуцца самыя кровапралітныя баі: увесну — бітва на рацэ Эна ў Шампані, баі ў багнах Фляндрыі, бітва пры Камбрэ. Пра нястачы й крывавыя страты ў баях супраць французаў і ангельцаў. Нягледзячы на ўсе цяжкасьці і смутак па загінулых таварышам, галоўныя героі ніколі не губляюць мужнасьці.
Кінэматаграфісты аднавілі на экране жахі Першай сусьветнай Войны: бясконцыя артабстрэлы, бруд пазыцыйнай вайны, рукапашныя сутычкі і штурмавыя атакі, падрыў ўмацаваньняў і «зачыстка акопаў», газавыя атакі і бой з танкам.
У ролях
рэдагаваць- Людвіг Шмід-Вільдзі — Ганс Штайнбаўэр
- Бэпо Брэм — Гіргль
- Макс Занкль — Гайнэр
- Ганс Пёсэнбахэр — Андэрль
- Карл Ганфт — Мартль
- Гайнц Эвэльт — Макс
- Ганс Эрых Пфлегэр — Карл
- Гэорг Эмэрлінг — Густль
- Тоні Эгэрт — Тоні
- Альбэрт Пэнцкофэр — капрал
- Гары Гэрцш — лейтэнант
- Эбэргард Крэйзэрн — маёр штабу
- Нэстар Лямпэрт — паміраючы
- Георг Гайнрых Лянгэ — разьведчык
- Людвіг тэн Клёот — камандзір роты
- Эміль Матусэк — Мішель
- Карл Мюлэр — Вольфганг
- Матыяс Альшчынскі — генэрал
Крынціы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Штурмавы батальён 1917 (анг.) на сайце IMDb
- Stoßtrupp 1917 (ням.)