Што? Дзе? Калі? у Беларусі
«Што? Дзе? Калі? у Беларусі» — інтэлектульная тэлеперадача, аналяг расейскага «Што? Дзе? Калі?», першы выхад у этэр адбыўся ў 2009 годзе.
Што? Дзе? Калі? у Беларусі | |
Что? Где? Когда? в Беларуси | |
Жанр | інтэлектуальная гульня |
---|---|
Аўтар | Алесь Мухін |
Рэжысэр | Алесь Мухін |
Вытворчасьць | Тэлеканал «АНТ» |
Вядоўца | Алесь Мухін |
Пачатковая тэма | Рыхард Штраўс, «Так казаў Заратустра» |
Завяршальная тэма | Dance Macabre |
Краіна вытворчасьці | Беларусь |
Мова | расейская |
Вытворчасьць | |
Месца здымак | ДК МАЗ, Менск |
Камэра | шматкамэрная |
Працягласьць | 90 хвілін |
Трансьляцыя | |
Канал | АНТ |
Пэрыяд трансьляцыі | з 2009 да цяперашняга часу |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
Каманды
рэдагавацьУ 2009 годзе ў «Што? Дзе? Калі?» зьявіліся каманды Сяргея Буяна, Андрэя Супрановіча, Леаніда Клімовіча і Алёны Повышавай. У 2010 годзе была ўтворана каманда Аляксея Палявога, а таксама Аляксея Купракова[a].
Цяпер у беларускім «Што? Дзе? Калі?» 6 камандаў: Андрэя Супрановіча, Аляксея Палявога, Алёны Повышавай, Сяргея Верацілы, Сяргея Буяна і Дзьмітрыя Шпака.
Сьпіс камандаў
рэдагавацьКаманда Андрэя Супрановіча:
- Андрэй Супрановіч[b]
- Міхал Карпук
- Павал Чарняўскі
- Сяргей Дубялевіч
- Іван Тапчый
- Вера Рабкіна
Каманда Аляксея Палявога
- Аляксей Палявы
- Андрэй Крэкель
- Юлія Бэйнэр
- Дзьмітры Старыковіч
- Дзьмітры Герчыкаў
- Дзяніс Рыбачук
Каманда Алёны Повышавай
- Алёна Повышава
- Алена Шыбут
- Дар’я Шаўцова
- Марыя Араноўская
- Аляксандра Татарынава
- Надзея Ляйчынская
Каманда Сяргея Верацілы
- Сяргей Вераціла
- Сяргей Капусьнікаў
- Кіра Палявая
- Расьціслаў Міневіч
- Аляксей Кавалёў
- Максім Бучнеў
Команда Сяргея Буяна
- Сяргей Буян
- Дар’я Касьценка
- Сяргей Марозаў
- Уладзіслаў Дронаў
- Павал Растоўцаў
- Раман Альшэўскі
Команда Дзьмітрыя Шпака
- Дзьмітры Шпак
- Аляксей Шпікат
- Тацяна Харшунова
- Дзьмітры Карасёў
- Мікалай Філон
- Юры Ермакоў
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьЗдымкі адбываюцца ў Палацы культуры Менскага аўтамабільнага заводу, у адмыслова зробленай аўдыторыі, выкананай на ўзор расейскага «Што? Дзе? Калі?».
Абаронцы традыцыяў
рэдагавацьЯк і ў расейскім у беларускім «Што? Дзе? Калі?» таксама ёсьць абаронцы традыцыяў: абаронца інтарэсаў знаўцаў — старэйшы намеснік кіраваньня МТБанку Валеры Смоляк. Абаронца інтарэсаў тэлегледачоў — генэральны дырэктар кампаніі «B&B Insurance Co» Барыс Меднік. У 2012 годзе таксама заснавалі пасаду юрыдычнага дарадцы гульні, у любым спрэчным выпадку прыняць рашэньне ў строгай адпаведнасьці з правіламі клюбу дапаможа старэйшы партнэр кампаніі «Аргумэнт» Дзяніс Алейнікаў.
Прызы
рэдагавацьУ адборачнай гульні найлепшаму гульцу падаецца прыз — кніга, а ў фінале — малая крышталёвая сава.
Калі знаўцы не адказываюць на пытаньне тэлегледача, тэлеглядач, які даслаў пытаньне атрымлівае грашовае ўзнагароджаньне — 1 мільён беларускіх рублёў. Таксама існуе прыз за відэапытаньне — незалежна ад адказу знаўцаў тэлегледачы атрымліваюць дадатковы прыз памерам 1 мільён беларускіх рублёў.