Шпалеры (ад па-італьянску: spalliera[1]) — аздобны матэрыял для ўнутраных сьцен і часам столяў, звычайна выпускаюцца ў выглядзе рулёнаў. Шпалеры бываюць на папяровай, тканінавай, флізэлінавай і палімэрнай аснове, а таксама ў камбінацыі гэтых матэрыялаў.

Папяровыя шпалеры

Гісторыя і паходжаньне рэдагаваць

Да XVIII стагодзьдзя ў Эўропе ўжываліся тканкавыя шпалеры, іх прыбівалі да сьцен і столяў, адкуль і пайшла дадзеная назва.

У эпоху барока шырокай папулярнасьцю карысталіся скураныя шпалеры, традыцыя вырабу якіх прыйшла ў Эўропу з арабскага сьвету праз Гіспанію.

Папяровыя шпалеры з даўніх часоў традыцыйна выкарыстоўваюцца ў краінах Усходняй Азіі (Кітай, Японія).

Функцыі шпалер рэдагаваць

Шпалеры ў асноўным выконваюць дэкаратыўныя функцыі, адначасова хаваючы поры і шчыліны ў сьценах, што спрыяе чысьціні. З прычыны, што шпалерамі пакрываюць усю паверхню сьцен, іх колер ўплывае на асьветленасьць памяшканьня.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.657