Шорт-трэк
Шо́рт-трэ́к (анг. short-track speed skating — бег на каньках на кароткай дарожцы) — канькабежны спорт, у якім у залежнасьці ад дыстанцыі 4—8 спартоўцаў ладзяць забег па авальнай лёдавай дарожцы даўжынёй 111,12 м.
Уваходзіць у 5-ку найбольш траўматычных відаў спорту, таму канькабежцы апранаюць шлем, ахоўныя акуляры, пальчаткі, накаленьнікі і абарону шыі. У кароткім забегу забараняецца: карыстацца канькамі з рухомам лязом для хуткасьці («клапы»), замінаць іншым зразаць адлегласьць, перасякаць дыстанцыю больш хуткіх канькабежцаў і выкідваць нагу на фінішы. Мае мянушку «кароткі лёд»[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьНа пачатку ХХ стагодзьдзя кароткія забегі на каньках сталі ладзіць у ЗША і Канадзе. У 1981 годзе ўпершыню правялі Першынство сьвету ў кароткім забегу на каньках. У 1992 годзе Зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году ўпершыню ўлучылі кароткі забег канькабежцаў у праграму спаборніцтваў. У 1999 годзе прайшоў 1-ы Кубак сьвету ў кароткім забегу на каньках[1].
Беларусь
рэдагавацьНа Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта, ЗША) упершыню паехала прадстаўніца Беларусі Юлія Елсакова-Паўловіч, якая паўторна выступала на Алімпіядзе 2006 году ў Турыне (край П’емонт, Італія). У 2013 годзе беларускія канькабежцы паставілі 4 нацыянальныя рэкорды на міжнародных спаборніцтвах. У выніку Міжнародны саюз канькабежцаў (Швайцарыя) упершыню накіраваў на Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году ў Сочы (Краснадарскі край, Расея) адразу 2-х канькабежцаў ад Беларусі. Імі сталі Вольга Талаева і Максім Сяргееў, які быў першым мужчынам у кароткім забегу на Алімпіядзе[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в «Шорт-трэк у нас увесь час блытаюць з вэляспортам» // Алімпіец. — 27 сьнежня 2013. — № 2 (21).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |