Шо́пагалі́зм (шопаманія; анг. shop + стар.-грэц. μανίαкрама + шаленства) — навязьлівая, некіраваная і непераадольная цяга чалавека рабіць пакупкі без увагі на неабходнасьць і наступствы. Большасьць выпадкаў прыпадае на жанчынаў[1].

Папярэджаньне

рэдагаваць

Залежнасьць прадухіляюць вызначэньне неабходных для набыцьця рэчаў загадзя, адмова разгляду зьніжкі ў якасьці вартай прычыны для пакупкі, пазьбяганьне пакупак у першы дзень зьяўленьня тавару, захоўваньне чэкаў, пазбаўленьне ад крэдытных картак і перапыненьне закупаў пры іх некіраванасьці.

Чыньнікі

рэдагаваць

Чыньнікамі залежнасьці ёсьць руціна, адзінота і нізкая самаацэнка.

Прыкметамі залежнасьці ёсьць расчараваньне і злосьць ад страты самаавалоданьня пры пакупках, разуменьне няздольнасьці выбару ў краме з пакупкай да сканчэньня грошай, устойлівасьць бессэнсоўных пакупак, жаданьне зрабіць пакупку пры раздражненьні і незадаволенасьці, сваркі ў сям’і і на працы ў выніку пакупак[2].