Шон Фарэл

хакеіст ЗША

Шон Фа́рэл (па-ангельску: Sean Farrell; нар. 2 лістапада 2001 году) — амэрыканскі хакеіст, левы нападнік клюбу «Ляваль Рокет» з Амэрыканскае хакейнае лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Манрэаль Канадыенз» у чацьвертым раўндзе пад агульным 124 нумарам[1]. Прафэсійны кантракт з клюбам, аднак, склаў толькі 26 сакавіка 2023 году[2]. Ужо праз два дні Фарэл запачаткаваў кар’еру ў лізе, зьявіўшыся ў паядынку супраць «Філадэлфіі Флаерз».

Шон Фарэл
Грамадзянства
Дата нараджэньня 2 лістапада 2001(2001-11-02) (22 гады)
Клюб Ляваль Рокет
Выступаў за Манрэаль Канадыенз
Драфт НХЛ 124, 2020
Манрэаль Канадыенз
Гульнявая кар’ера 2022 — цяпер

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць