Шмэн-дзю-Руа
Шмэн-дзю-Руа (па-француску: Chemin Du Roy; «Каралеўская дарога») — гістарычная дарога, пракладзеная ўздоўж паўночнага ўзьбярэжжа ракі Сьвятога Лаўрэнція ў Квэбэку. Дарога пачынаецца ў Рэпантыньі й цягнецца амаль на 280 кілямэтраў на ўсход да гораду Квэбэк, ягоных усходніх ускраін. Большая частка Шмэн-дзю-Руа ў нашы дні знаходзіцца паблізу сучаснай шашы квэбэкскай шашы 138.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1706 годзе Вышэйшая рада Новай Францыі пастанавіла, што павінна быць пабудавана дарога, якая будзе злучаць паселішчы ўздоўж паўночнага ўзьбярэжжа ракі Сьвятога Лаўрэнція. Працы пачаліся ў 1731 годзе пад ачольваньнем старэйшага дарожнага наглядчыка Эсташа Лянуера дэ Буаклерка, а дарога была скончана ў 1737 годзе. Пасьля завяршэньня працы Шмэн-дзю-Руа мела шырыню ў 7,4 мэтры, больш за 280 кілямэтраў у даўжыню, і перасякала 37 фэадальных уладаньняў. Шмэн-дзю-Руа у той час была самай доўгай дарогай на поўнач ад ракі Рыё-Грандэ.