Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Шатляндыі па футболе
(Перанакіравана з «Шатляндзкая Прэм'ер-Ліга»)

Прэм’ер-ліга (па-ангельску: Scottish Premiership, яшчэ вядомая як Ladbrokes Premiership) ― прафэсійная найвышэйшая футбольная ліга Шатляндыі, па ейных выніках вызначаецца чэмпіён Шатляндыі. Да 1997 году спаборніцтва мела назоў Шатляндзкая футбольная ліга й праводзілася з 1890 году.

Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе
Краіна Сьцяг Шатляндыі Шатляндыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1890
Колькасьць камандаў 12
Вылет у Чэмпіянат прафэсійнай лігі
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Сэлтык — 54-ы тытул (2023—2024)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэйнджарз — 55 тытулаў
ТБ-партнэры Sky Sports, ESPN, BBC Scotland
Сэзон 2024—2025 гадоў

На сакавік 2010 году Прэм’ер-ліга займала 16-е месца ў рэйтынгу УЭФА сярод эўрапейскіх лігаў. З 1998 году 18 клюбаў прымала ўдзел у розыгрышы Прэм’ер-лігі, але толькі дзьве каманды перамагалі ў спаборніцтве: «Рэйнджарз» і «Сэлтык».

У спаборніцтве прымаюць удзел 12 клюбаў, якія на першым этапе гуляюць паміж сабой у тры колы. А потым на другім этапе найлепшыя шэсьць клюбаў выяўляюць пераможцу, астатнія разьмяркоўваюць паміж сабой месцы з 7 па 12 (набраныя пункты на першым этапе захоўваюцца клюбам на другім). Клюб, які заняў апошняе месца, перамяшчаецца ў Чэмпіянат прафэсійнай лігі, пераможца якога займае месца таго, хто прайграў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць