Шарль Альбэр Гоба (па-француску: Charles Albert Gobat, 21 траўня 1843 — 16 сакавіка 1914) — швайцарскі юрыст і палітык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1902) разам з Элі Дзюкаменам.

Шарль Альбэр Гоба

Біяграфія

рэдагаваць

У 1882 годзе Гоба быў абраны ў Вялікі савет Бэрна. У тым жа годзе ён быў прызначаны на пасаду папячыцеля Бэрнскага дэпартамэнта народнай адукацыі, на якім знаходзіўся на працягу 30 гадоў. На гэтай пасадзе ён ажыцьцявіў шэраг рэформаў: паглыбіў праграму навучаньня, дамогся павышэньня фінансаваньня адукацыі, а таксама ўвёў курсы прафэсійнае падрыхтоўкі для дарослых.

З 1884 году Гоба зьяўляўся чальцом Саюзнага савета Швайцарыі, а ў 1890 увайшоў у склад Нацыянальнага савета. У 1889 годзе ўдзельнічаў у першай канфэрэнцыі Міжпарлямэнцкага саюзу, мэтай якога зьяўлялася актывізацыя сумеснай дзейнасьці паміж чальцамі ўсіх парлямэнтаў для ўмацаваньня міру і супрацоўніцтва. У 1892 годзе ён старшынстваваў на чацьвёртай канфэрэнцыі саюза, дзе быў абраны дырэктарам Міжпарлямэнцкага бюро — штаб-кватэры саюза, якая займалася каардынацыяй яго дзейнасьці.