Шакагалізм
Шакагалізм — залежнасьць ад шакаляду. Чалавека, залежнага ад шакаляду, можна назваць шакаголікам.
Хімічны склад шакаляду
рэдагавацьШакаляд зьмяшчае рэчывы, да некаторых зь якіх можа узьнікаць залежнасьць. Сярод іх:
- Цукар — шакаляд (у адрозьненьне ад какавы) зьмяшчае шмат цукру.
- Кафэін
- Тэабрамін — розныя віды.
- Анандамін — эндагенны канабіёід, які таксама натуральным чынам прадукуецца чалавечым мозгам.
- Трыптафан — незаменная амінакісьля, папярэднік сэратаніну, важны нэўрамэдыятар, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі настрою.
- Фэнілэціламін — эндагенны амфэтамін, які таксама прадукуецца чалавечым мозгам. Часта называюць «хімічнае рэчыва каханьня».
Чалавечы мозг можа прызвычаіцца да рэгулярнага прыёму шакаляду праз роўныя прамежкі часу.