Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-05
Руслан Пархамовіч — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
10-ы міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (з 4 чэрвеня 2020 году). Дэпутат Магілёўскага гарадзкога Савету дэпутатаў 28-га скліканьня (зь 2018 году). Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму (2018—2020). Кіраўнік «Магілёўскага домабудаўнічага камбінату» (2011—2018). 25 студзеня 2021 году абвясьціў, што ў Праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2021—2025 гады заклалі кошт кв.м жытла зь дзяржпадтрымкай не вышэйшы за сярэдні заробак. Прынамсі 1/3 пабудаваных дамоў мелі скласьці шматпавярхоўкі на электрычнасьці, а доля арэнднага жытла — 10 %. 2 жніўня 2021 году паведаміў пра накіраваньне на разгляд ураду праекту кодэксу аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці. У жніўні 2021 году падпісаў Пастанову Міністэрства архітэктуры і будаўніцва Беларусі, што вызначыла гранічны нарматыў рэнтабэльнасьці пры будаўніцтве на дзяржаўныя сродкі на ўзроўні 20 % да сабекошту без уліку перавозкі да разгрузкі. Падрадчык мог атрымаць 15 % прыбытку да плянавага сабекошту без уліку перавозкі да месца прымяненьня. Гуртовую надбаўку на будматэрыялы і вырабы для ўсіх пасярэднікаў разам усталявалі ў памеры 10 %.
(артыкул цалкам…)