Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-10
«Бяседа» — музычны ансамбль Беларусі, заснаваны ў студзені 1991 году кампазытарам Леанідам Захлеўным.
Рэпэртуар складаўся зь беларускіх народных песьняў, якія былі жартоўнымі і лірычнымі, прысьвячаліся народным абрадам і сямейным урачыстасьцям. Найбольш вядомымі былі песьні «За маладых» і «Маруся», «Запрагай-ка, бацька, коней» і «Зьвіняць звончыкі». На канцэртах чаргавалі харавыя, інструмэнтальныя і сольныя нумары ў народных строях. У рэпэртуары пераважалі апрацоўкі народных мэлёдыяў і аўтарскія песьні, створаныя Леанідам Захлеўным і вядучым музыкам Мікалаем Алешкам. Найбольшай славай карысталіся песьні «Ай, ды полька» на словы Ўладзімера Пецюкевіча і музыку Алешкі, «Вечарынка» на словы Ўладзімера Мазго і музыку Захлеўнага, а таксама «Чарка на пасашок» на словы Аляксандра Лягчылава і музыку Аляксандра Балотніка. Ансамбль браў удзел у міжнародных фальклёрных сьвятах: «Маладзечна» і Дзень беларускага пісьменства, «Дажынкі» і «Славянскі базар у Віцебску». «Бяседа» выступала ў 14 краінах, у тым ліку ў Вэнэсуэле, 3-х краінах Азіі — Казахстане, Карэі і Кітаі, а таксама ў 10 краінах Эўропы, у тым ліку ўсіх суседніх. Гурт запісваў песьні ў фонд Беларускага радыё.
(артыкул цалкам…)