2018 год
2018 год

«Бабруйскаграмаш» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1974 году ў якасьці «Бабруйскага заводу раскідвальнікаў угнаеньняў».

На 2021 год прадпрыемства выпускала звыш 150 найменьняў навясных і паўпрычэпных сельскагаспадарчых машынаў і было найбольшым іх вытворцам ва Ўсходняй Эўропе. Звыш паловы вырабаў пастаўлялі ў Расею. Рэшту замежных паставак штогод накіроўвалі пераважна ў Казахстан і Эгіпет, а таксама ў такія краіны Эўропы, як Ўкраіна, Славаччына, Фінляндыя, Чэхія і Швэцыя. Агулам сельгасмашыны прадавалі ў 50 краінах, у тым ліку Заходняга паўшар’я. У склад холдынгу «Бабруйскаграмаш» уваходзілі філія «Берасьнёўскі сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў» і 5 машынабудаўнічых ААТ: «Бабруйсксельмаш», «Воршааграпраммаш», «Маладэчанскі станкабудаўнічы завод», «НДІбудаўталінія» і «Берасьцейскі электрамэханічны завод». Прадпрыемства мела за мяжой 5 зборачных вытворчасьцяў, у тым ліку ў Казахстане, Расеі і Таджыкістане.
(артыкул цалкам…)