Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-12
«Як вада, як агонь» — першая і дагэтуль найбольш поўная анталёгія беларускай паэзіі ў перакладзе на ангельскую мову, якая зьмяшчае творы з 1828 году.
Выдадзеная ў 1971 годзе ў сэрыі «Калекцыя рэпрэзэнтатыўных твораў ЮНЭСКА» у лёнданскім выдавецтве «Джордж Ален і Анўін». Перакладніца ўсіх твораў — брытанская журналістка і паэтка Вера Рыч. Кнігу сумесна фінансавалі ЮНЭСКА і Нацыянальная камісія БССР па справах ЮНЭСКА. Налічвае 221 верш і паэтычны фрагмэнт 41-го аўтара на 347 старонках. Пачынаецца творамі Паўлюка Багрыма, Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны, і заканчваецца Аркадзем Куляшовым і Максімам Танкам.
(артыкул цалкам…)