Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-07
Берасьце — места ў Беларусі, на рацэ Бугу пры ўтоку ў яго ракі Мухаўца.
Адміністрацыйны цэнтар Берасьцейскай вобласьці і Берасьцейскага раёну. Плошча 145,27 км². Насельніцтва на 2020 год — 339 700 чалавек. Знаходзіцца за 349 км на паўднёвы захад ад Менску. Вузел аўтамабільных і чыгуначных кірункаў на Варшаву, Менск, Лунінец, Ковель і Беласток. Канцавы порт на Дняпроўска-Бужанскім канале. Аэрапорт. Старажытнае места, якое атрымала Магдэбурскае права другім у Вялікім Княстве Літоўскім, цэнтар гістарычнага рэгіёну. Месца правядзеньня нарады дзеля падрыхтоўкі да пераможнай Грунвальдзкай бітвы. У 1553 годзе староста берасьцейскі Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню.
(артыкул цалкам…)