Кірыл Стаселька — беларускі пісьменьнік.

Выдаў кнігу «Дзіцячы маніфэст» (2015) і 3 раманы — «Маргіналіс» (2016), «9 жыцьцяў Віта Морэ» (2019) і «Пімкі» (2020). Зь іх 2 першыя раманы сталі найбольш насычанымі паводле ліку постацяў у беларускай літаратуры (136 і 260). Таксама 2 кнігі вылучаліся на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца, у тым ліку ў 2016 годзе «Дзіцячы маніфэст» увайшоў у доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на яе. Зь 2016 году намесьнік старшыні Руху «За Свабоду».
(артыкул цалкам…)