Галаўная сядзіба МФК у Вашынгтоне (2009 г.)
Галаўная сядзіба МФК у Вашынгтоне (2009 г.)

Міжнародная фінансавая карпарацыя — міжурадавая ўстанова Групы Сусьветнага банку, заснаваная ў ліпені 1956 году ў Вашынгтоне (ЗША). На 2019 год мела выдадзеныя пазыкі і парукі на іх 2000 прадпрыемствам у больш як 100 краінах.

2 лістапада 1992 году ўрад Беларусі стаў 147-м пайшчыкам Міжнароднай фінансавай карпарацыі. У 2004 годзе МФК стала пайшчыкам «Дэтроіцка-Беларускай піваварнай кампаніі» (Бабруйск) і вылучыла ёй $10 млн пазыкі на пашырэньне прадпрыемства. У 2005 годзе Карпарацыя выдала $40 млн пазыкі «Прыёрбанку» і $5 млн «Белгазпрамбанку» на крэдытаваньне малых прадпрыемстваў. У 2010 годзе МФК стала пайшчыкам «Беларускага народнага банка», якому пазычыла $13 млн. У 2013 годзе экспэрты Карпарацыі ўдзельнічалі ў распрацоўцы Закону Рэспублікі Беларусь «Аб інвэстыцыях», што набыў моц у студзені 2014 году. На 2019 год МФК выдаткавала ў Беларусі $760 млн. Прадстаўніцтва Карпарацыі ў Кіеве (Украіна) працавала і на Беларусь, за мерапрыемствы ў якой адказвала Алена Гармаш.
(артыкул цалкам…)