Выступ гурта ў 2006 годзе
Выступ гурта ў 2006 годзе

Jitters — рок-гурт зь Менску, які граў у асноўным рок-н-рол і постграндж, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року свайго часу.

Яго першапачатковы склад быў сфармаваны ў 1998 годзе. Калектыў выдаў паўнафарматны альбом «Split Before, Together Now», а таксама некалькі самотнікаў. У 2007 годзе музыкі прыпынілі сумесную творчасьць і ўліліся ў іншыя гурты: Канстанцін Карман — у «Hair Peace Salon», Іван Барзенка й Павал Кудрын — у «beZ bileta».
(артыкул цалкам…)