Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2019-12
«Martin S.» — музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 году ўдзельнікамі гурта «moZart», які існаваў з 2003 году.
Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012). Прарыў 2012 году па вэрсіі музычнага парталу «Тузін гітоў» (2 месца). Выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» з 12 мэлёдыяў (2012) і «Першы» з 9 песьняў (2015). Уладзімер Боська зьяўляецца аўтарам усіх песень і сьпеваком гурта. 3 сакавіка 2013 году гурт выпусьціў альбом рэміксаў на 10 песьняў 1-га альбому, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі. Паводле музычнага крытыка Сяргея Будкіна, гурт «ставіць галоўным чынам на баляды» і «грае інтэлігентны інды-рок» са скрыпкай.
(артыкул цалкам…)