Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2019-02
Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь (ВАРБ) — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў траўні 1995 году на аснове дзьвюх Менскіх вышэйшых вайсковых вучэльняў: інжынэрнай, якая існавала з траўня 1953 году, і каманднай, што існавала з 1980 году.
На 2018 год ВАРБ рыхтавала афіцэраў для тактычнага, апэратыўнага і апэратыўна-стратэгічнага зьвяна. Працавала магістратура, ад’юнктура і дактарантура. Існаваў навукова-дасьледчы палігон. Штоквартал выпускалі «Зборнік навуковых артыкулаў ВАРБ». Налічвалася 10 факультэтаў, у тым ліку факультэт Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў і факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Курсантаў рыхтавалі цягам 4—5 гадоў для замяшчэньня першасных афіцэрскіх пасадаў з прысваеньнем званьня «лейтэнант». Сярод амаль 700 выкладнікаў звыш 200 мелі навуковыя ступені і званьні, у тым ліку налічвалася 18 прафэсараў. Бібліятэка мела пераважна тэхнічную літаратуру і мела чытальні з кампутарамі для доступу ў Сеціва. Налічвалася звыш 10 спартовых сэкцыяў. З трэцяга курсу навучэнцы пражывалі ў інтэрнаце. Месьцілася ў Першамайскім раёне Менску пад адрасам прасп. Незалежнасьці, д. 220.
(артыкул цалкам…)