Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-05
Бортніцтва — старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства.
Заснавана на разьвядзеньні і ўтрыманьні лясных пчолаў-баровак — у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова празь зьбіральніцтва, а пазьней сьвядома праз паляваньне за мёдам знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд. Як самастойны від ляснога промыслу прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах,
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах,
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.